Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Euro-Atlantic Affairs Agency


Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Сёння ў Беларусі вызваленая па памілаванні чарговая група палітычных зняволеных. Да гэтага больш за тры месяцы палітвязні вызваляліся толькі па адбыцці тэрмінаў. Таму сённяшняе вызваленне 42 чалавек – гэта доўгачаканае пазітыўнае дзеянне беларускіх уладаў, крок у правільным кірунку.

«Сённяшняя падзея паказвае, што намаганні па вызваленні палітычных зняволеных павінны быць пастаяннымі, весці да практычных захадаў з адказным выкарыстаннем усіх наяўных магчымасцяў.

На фоне гадавіны заканчэння заканчэння ІІ сусветнай вайны ў Еўропе акрамя працягу вызваленняў час таксама зрабіць і крокі ў напрамку спынення рэпрэсій. Вялікая Айчынная вайна цягнулася 1417 дзён, супрацьстаянне дзяржавы з грамадствам пасля выбараў 2020 года – ужо 1732 дзён, і працягваецца надалей.

Рэпрэсіі ламаюць лёсы людзей, аслабляюць грамадства і робяць шкоду ўсёй краіне. Ва ўмовах вайны супраць нашых суседзяў час ратаваць і абараняць жыцці людзей, захоўваць незалежнасць і ўмацоўваць суверэнітэт нашай краіны, якую шануем мы ўсе, незалежна ад палітычных поглядаў.

Спыненне рэпрэсій разам з вызваленнямі праз памілаванні стане выразным станоўчым сігналам для міжнароднай супольнасці – урадам і міжнародным арганізацыям. Многія замежныя партнёры робяць значныя намаганні, каб спрыяць далейшым вызваленням і аднаўленню дыялогу дзеля ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі. Варта працягваць дзеянні ў гэтым напрамку дзеля лёсаў, здароўя і жыцця людзей, і дзеля будучага ўсёй нашай краіны»

‪@EuroAtlanticAgency‬

7 months ago | [YT] | 1

Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Учора стала вядома пра прызначэнне Джуліі Дэвіс (Фішар) часовай паверанай ЗША ва Украіне. Для беларусаў гэтая навіна мае асаблівае значэнне, бо Дэвіс мелася прыбыць у Беларусь у якасці амбасадара ЗША пасля выбараў 2020 года – першае такое прызначэнне за больш як 12 гадоў паніжанага ўзроўню дыпламатычных адносінаў Беларусі і ЗША. Аднак праз гвалт уладаў супраць мірных пратэстаў пасля недэмакратычных выбараў яе прыезд у Менск быў адменены, пасада была змененая на спецыяльнага пасланніка па Беларусі са знаходжаннем ў Вільні.

«Амбасадар Дэвіс зрабіла значны ўнёсак у выбудоўванне сувязяў дэмакратычнага руху Беларусі з ЗША у 2021-2022 гг. Яе асабістае разуменне беларускага кантэксту, веданне рэгіянальных працэсаў і значны досвед у галіне міжнароднай бяспекі дазваляюць спадзявацца, што амерыканская амбасада ў Кіеве будзе імкнуцца ўлічваць беларускія нацыянальныя інтарэсы на гэтым адказным этапе, калі выпрацоўваецца справядлівы і ўстойлівы мір для Украіны», – кажа Валер Кавалеўскі.

7 months ago | [YT] | 0

Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Учора стала вядома пра прызначэнне Джуліі Дэвіс (Фішар) часовай паверанай ЗША ва Украіне. Для беларусаў гэтая навіна мае асаблівае значэнне, бо Дэвіс мелася прыбыць у Беларусь у якасці амбасадара ЗША пасля выбараў 2020 года – першае такое прызначэнне за больш як 12 гадоў паніжанага ўзроўню дыпламатычных адносінаў Беларусі і ЗША. Аднак праз гвалт уладаў супраць мірных пратэстаў пасля недэмакратычных выбараў яе прыезд у Менск быў адменены, пасада была змененая на спецыяльнага пасланніка па Беларусі са знаходжаннем ў Вільні.

«Амбасадар Дэвіс зрабіла значны ўнёсак у выбудоўванне сувязяў дэмакратычнага руху Беларусі з ЗША у 2021-2022 гг. Яе асабістае разуменне беларускага кантэксту, веданне рэгіянальных працэсаў і значны досвед у галіне міжнароднай бяспекі дазваляюць спадзявацца, што амерыканская амбасада ў Кіеве будзе імкнуцца ўлічваць беларускія нацыянальныя інтарэсы на гэтым адказным этапе, калі выпрацоўваецца справядлівы і ўстойлівы мір для Украіны», – кажа Валер Кавалеўскі.

7 months ago | [YT] | 0

Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Лукашэнка губляе кантроль над сістэмаю, якую пабудаваў сам? Гэтае пытанне Валер Кавалеўскі абмяркоўваў у аўтарскай праграме «Двубой» Віталя Цыганкова ў рэдакцыі ‪@belsat_news‬ разам з палітычным аналітыкам і медыя-экспертам Паўлюком Быкоўскім.

Паводле Кавалеўскага, Лукашэнка разумее, што ён, то бок і ягоная ўлада, нявечныя. Пры гэтым супярэчлівасць заяваў і дзеяў самога дыктатара, тэхнакратаў ва ўрадзе і сілавікоў адлюстроўвае канфлікт унутры сістэмы:

«Наколькі Лукашэнка застаецца дыктатарам менавіта па сваіх паўнамоцтвах, па той паслядоўнасці, як ён можа выконваць уласныя рашэнні, уласныя палітычныя ўстаноўкі? У мяне пачынаюць з'яўляцца сумневы на гэты конт, таму што не ўсё тое, што ён гаворыць, становіцца рэальнасцю. І гэта тычыцца і знешняй палітыкі, і абароннай палітыкі, і суверэнітэту, і грамадскай згоды.

Я бачу вельмі сур'ёзныя адхіленні ад гэтага курса, які ён задае. Той самы УНС, які ён сам прапанаваў і які зараз не адбываецца. Чаму многія з гэтых рэчаў, пра якія ён кажа, не адбываюцца на практыцы? Вызваленне людзей, спыненне рэпрэсіі. Ужо час было б спыніць гэтае супрацьстаянне, пераслед людзей. Але мне здаецца, штосьці адбываецца там у сярэдзіне рэжыму, што стварае зноў жа гэты канфлікт, які не дазваляе рэалізаваць гэтыя палітычныя ўстаноўкі Лукашэнкі»


Ці хоча Лукашэнка быць «магільшчыкам суверэнітэту» Беларусі? Чаму рэпрэсіі працягваюцца насуперак аб'ектыўным эканамічным фактарам і інтарэсам Беларусі і нават самога рэжыму? – глядзіце ў праграме «Двубой» на ‪@belsat_news‬

7 months ago | [YT] | 0

Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі распавёў у эфіры ‪@EuroradioLive‬ пра ліст да кіраўніка ўраду Літоўскай Рэспублікі, які мае на мэце звярнуць увагу на практычную праблему, што спазнаюць беларусы ў жаданні выехаць у бок Еўрапейскага Звязу:

«Літаральна ўчора я даслаў ліст прэм’ер-міністру Літвы з просьбай звярнуць увагу на тое, што беларускія аўтамабілі не могуць зараз заязджаць на тэрыторыю Літвы, калі толькі ва ўладальніка аўтамабіля няма візы літоўскай ці дазволу на пражыванне ў Літве. Гэта такая вельмі дыскрымінацыйная практыка, якая фактычна адфільтроўвае многіх людзей, якія маюць візы іншых краін Шэнгена.

Чаму гэта важна зараз? Таму што мы бачым, якая зараз сітуацыя на беларуска-польскай мяжы, што на адзіным фактычна пераходзе, які звязвае Еўропу і Еўразію — Брэст-Тэрэспаль — зараз людзі стаяць суткамі літаральна дзеля таго, каб перасекчы гэтую мяжу. І гэта сітуацыя будзе толькі пагаршацца з надыходам летняга сезона, калі людзі больш пачынаюць падарожнічаць. І гэта тое самае месца, тая самая праблема, на якую варта было б звярнуць увагу»

Мабільнасць беларусаў – адзін з важных прыярытэтаў працы Валера Кавалеўскага яшчэ з часоў АПК, менавіта мабільнасць збліжае ці аддаляе беларусаў ад Еўропы – пэўны дыпламат:

«Гэта тое, на што я даўно звяртаў увагу яшчэ з часоў працы ў Кабінеце, што мабільнасць трэба забяспечваць, трэба паляпшаць гэтую сітуацыю. Гэта менавіта тая сфера, праз якую дыстанцыя паміж Беларуссю і Еўропай пастаянна павялічваецца. Менавіта таму, што беларусы могуць менш падарожнічаць у Еўропу, спакойна вяртацца ў Беларусь»

Валер Кавалеўскі распавёў, што копія ліста пайшла міністрам унутраных спраў Латвіі і Польшчы, а таксама Камісару па ўнутраных справах Еўрапейскага Звязу, ад каманды якога ўжо прыйшоў адказ – на праблему звернуць увагу, яе будуць вывучаць у пошуках магчымых шляхоў вырашэння.

Інтэрв'ю цалкам – на ‪@EuroradioLive‬

7 months ago | [YT] | 0

Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Рэжым ніколі не будзе весці перамовы з дэмрухам? Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі патлумачыў у эфіры ‪@EuroradioLive‬ , чаму ён лічыць, што патрабаванні спыніць у адзін момант рэпрэсіі і вызваліць усіх людзей з турмаў у адзін дзень дзеля пачатку разгляду паслаблення санкцыяй – нерэалістычная фантазія:

«Гэта проста невыканальныя патрабаванні. І, калі кіравацца гэтай максімалісцкай формулай, ніякіх зменаў ніколі не адбудзецца: будуць працягвацца рэпрэсіі, людзі будуць заставацца ў турмах, санкцыі будуць працаваць так, як яны працуюць дагэтуль – ёсць значныя страты для беларусаў, але яны не мяняюць паводзінаў Лукашэнкі»

Кавалеўскі нагадвае, што міжнародны кантэкст вакол Беларусі вельмі моцна мяняецца, і што перамовы з рэжымам ужо ідуць – без удзелу дэмакратычных сіл:

«Насамрэч, перамовы ўжо ідуць. Так, яны ідуць у выкананні аднаго з партнёраў – ЗША, але гэта адзін з найважнейшых партнёраў для дэмакратычнага руху Беларусі. Не думаю, што мы можам ігнараваць тое, што робіцца, тым больш, што гэта робіцца дзеля таго, каб вызваляць людзей»

Кавалеўскі заклікае ўсіх прадстаўнікоў дэмакратычнага руху перагледзець прывабныя тэорыі на карысць канкрэтнай справы:

«Як мы можам выкарыстаць гэты патэнцыял, тыя інструменты ўплыву на сітуацыю ў Беларусі дзеля таго, каб размарожваць гэтую сітуацыю. Бо працяг гэтага супрацьстаяння паміж Беларуссю і Захадам – ён стварае проста катастрафічныя ўмовы для нашай будучыні як незалежнай дзяржавы»

Чаму рэжым ніколі не пойдзе на прамыя перамовы з дэмакратычным рухам, і што гавораць у кулуарах еўрапейскія палітыкі пра стратэгію дэмсіл – глядзіце ў інтэрв'ю Валера Кавалеўскага на ‪@EuroradioLive‬

8 months ago | [YT] | 0

Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Самы час спыніць рэпрэсіі? Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі ў традыцыйным эфіры на ‪@EuroradioLive‬ нагадаў, што крызіс у Беларусі пасля 2020 года доўжыцца ўжо болей, чым Вялікая Айчынная вайна, і гэта – яшчэ адна нагода для рэжыму спыняць рэпрэсіі і вызваляць людзей:

«Наш унутранапалітычны крызіс беларускі ад 2020 года – ён ужо даўно пераўзышоў Вялікую Айчынную вайну. То бок ужо ў прынцыпе прыйшоў час спыніць гэты пераслед, спыніць гэтае супрацьстаянне паміж дзяржавай і грамадствам, ну і вызваліць людзей.

Гэта будзе правільна, гэта будзе сапраўды адпавядаць нацыянальным інтарэсам Беларусі, гэта таксама павінна ўключаць у сябе і спыненне рэпрэсій, любых рэпрэсій: не толькі тых людзей, якія яшчэ на волі, але і тых людзей, якія ўжо выйшлі з турмаў, таму што ім жыццё ў Беларусі пасля вызвалення далёка не заўсёды проста магчымае, нават фізічна, псіхалагічна ці нават у плане выбудоўвання свайго нармальнага жыцця.

Таму нагодаў вызваляць людзей хапае кожны дзень: гэта можа быць і 25 сакавіка, і 9 траўня, і іншыя даты. Будзе Вялікдзень – гэта таксама такія моманты ў жыцці грамадства, у якія варта было б праяўляць гуманізм, ісці насустрач патрабаванням і чаканням грамадства»

Як змяняецца міжнародны кантэкст, як прэзідэнт ЗША глядзіць на Пуціна і Кітай, пра што варта задумацца Еўропе, і якім будзе месца для Беларусі ў новай геапалітычнай канфігурацыі – глядзіце інтэрв'ю Валера Кавалеўскага цалкам на ‪@EuroradioLive‬

8 months ago | [YT] | 2

Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

«Вызваленне палітзняволеных патрабуе адыходу ад нерэалістычных, максімалісцкіх патрабаванняў і ўльтыматумаў»

Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Таццяна Хоміч сустрэліся 11 сакавіка з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам у яго штаб-кватэры ў Жэневе.

Галоўнай тэмай размовы стаў працяг садзейнічання вызваленню палітычных зняволеных у Беларусі: рэвізія тых намаганняў, якія ўжо зробленыя на гэтым напрамку, вынікаў гэтай дзейнасці і ацэнка бягучай сітуацыі. Бакі абмеркавалі новыя практычныя крокі, якія могуць дапамагчы вызваленню людзей і вырашэнню іншых сістэмных выклікаў, найперш рэпрэсій, што працягваюцца ў Беларусі.

Падчас размовы была выказаная падзяка вярхоўнаму камісару за значную ўвагу, якую ён асабіста, яго офіс і сістэма ААН надае крызісу ў Беларусі, у тым ліку праблеме палітычных зняволеных.

Візіт беларускай дэлегацыі ў Жэневу адбываецца падчас сесіі Рады ААН па правах чалавека. Цягам візіту адбыліся і двухбаковыя сустрэчы з прадстаўніцтвамі шэрагу асноўных дзяржаў-партнёраў, праведзены брыфінг для краін Еўразвязу і кансультацыі з дыпламатамі сістэмы ААН.

«Вызваленне палітзняволеных патрабуе адыходу ад нерэалістычных, максімалісцкіх патрабаванняў і ўльтыматумаў. Актыўная дыпламатыя, адказныя камунікацыі і выкарыстанне санкцый і іншых існых абмежавальных захадаў дзеля вызвалення палітвязняў сёння найбольш адпавядаюць складанаму і дынамічнаму міжнароднаму кантэксту.

На гэтым фоне ААН паказвае высокі ўзровень інфармаванасці агульнапалітычнай сітуацыяй і станам правоў чалавека ў Беларусі. Актыўную пазіцыю і міжнародныя кантакты ААН у тым ліку вярхоўнага камісара Фолькера Цюрка дзеля садзейнічання вырашэнню шматлікіх выклікаў, якія стаяць перад Беларуссю, можна толькі вітаць», – адзначыў Валер Кавалеўскі.

‪@EuroAtlanticAgency‬

8 months ago | [YT] | 0

Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Ці добрая гэта ідэя — правесці мірныя перамовы па Украіне ў Беларусі? Сваімі развагамі Валер Кавалеўскі падзяліўся з ‪@gazetaby2006‬. Паводле Кавалеўскага, калі Лукашэнка хоча арганізаваць перамовы па Украіне ў Менску, яму давядзецца выканаць некалькі патрабаванняў:

«Гэта вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій і, вядома, дэманстрацыя Беларуссю больш нейтральнай пазіцыі ў дачыненні да гэтай вайны. Дзіўна было б, калі б перамовы праходзілі ў краіне, якая з’яўляецца рэальным дзеючым агрэсарам»

Адказваючы на пытанне «Ці не падвысяць перамовы ў Мінску міжнароднае прызнанне Лукашэнкі?», Кавалеўскі адзначае, што Лукашэнка прымае лёсавызначальныя рашэнні для Беларусі і без усялякага міжнароднага прызнання. Больш за тое, продаж суверэнітэту Беларусі па кавалках праз падпісанне інтэграцыйных дамоваў з Расіяй не выклікае ніякай рэакцыі з боку міжнароднай супольнасці, нягледзячы на адсутнасць прызнання беларускага дыктатара ці легітымнасці. Таму трэба зыходзіць з гэтых рэалій:

«Мне здаецца, што гэта ў пэўным сэнсе магло б дапамагчы абараніць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі хаця б у нейкім выглядзе. Гэта не абсалютнае рашэнне нашых праблем, але ўсё ж такі гэта зноў зафіксавала б Беларусь як суверэнную незалежную дзяржаву, якая прымае ў сябе перамовы па такім важным міжнародным пытанні.

Я разумею, што гэта будзе на руку міжнароднаму прызнанню Лукашэнкі. Ён запрашае, прымае і забяспечвае гэтыя перамовы. Але трэба прызнаць рэальнасць: нават без міжнароднага прызнання Лукашэнка кіруе краінай і прымае лёсавызначальныя рашэнні для Беларусі. І ўсё гэта адбываецца без аніякага супраціву з боку міжнароднай супольнасці.

Я кажу тут пра адносіны з Расіяй: інтэграцыйныя працэсы, размяшчэнне ваенных баз, ядзернай зброі. І ніхто не толькі не супрацьдзейнічае Лукашэнку, але нават не спрабуе даць ацэнку яго дзеянням як незаконным»

Якія негатыўныя сцэнары чакаюць Беларусь, калі мір будзе заключаны на ўмовах Расеі – чытайце ў інтэрв'ю Валера Кавалеўскага ‪@gazetaby2006‬

9 months ago | [YT] | 0

Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

ЗША дамовяцца з рэжымам і без вызвалення палітвязняў? Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі ў традыцыйным эфіры на ‪@EuroradioLive‬ пракаментаваў адсутнасць новых вызваленняў "па памілаваннях" пасля візіта ў Менск прадстаўніка Дзярждэпу Злучаных Штатаў Крыса Сміта:

«Магчыма, гэта звязана з больш шырокімі перамовамі, якія зараз могуць ісці. Тут я звяртаю ўвагу на тое, што ёсць такая абсалютная цішыня ад Вашынгтона, ад Менску, пра тое, ці вядзецца гэтая размова, як яна вядзецца, якія там аспекты абмяркоўваюцца»

Ужо традыцыйна адказаў кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва прыхільнікам заклікаў да працягу ціску ва ўмовах, калі новае кіраўніцтва Белага Дома выказвае прыкметы зацікаўленасці ў зняцці санкцый супраць Расеі (і, аўтаматычна, Беларусі), выносячы пытанне палітвязняў за дужкі:

«Гэта можа быць праблемай, могуць і не заўважыць беларускіх палітычных зняволеных. Таму нам трэба карыстацца гэтымі інструментамі, пакуль яны ёсць у нас у руках.

Я б тут аспрэчыў тэзіс пра тое, што "яны выйдуць, калі скончыцца вайна, і Украіна пераможа". А калі яна не скончыцца? А калі Украіна не пераможа? Што рабіць людзям, якія знаходзяцца на сённяшні дзень у турмах? Ім чакаць колькі? Пяць, дзесяць гадоў?»

Ёсць санкцыі, якія беларусы прагнуць адмяніць болей чым Лукашэнка? Каму выгадны "нейтральны статус Беларусі"? На Беларусь усе забыліся? Што адбываецца ў Белым Доме, і як на гэта рэагуюць самі амерыканцы? – адказы на гэтыя і іншыя пытанні слухайце ў інтэрв'ю Валера Кавалеўскага на ‪@EuroradioLive‬

9 months ago | [YT] | 0