Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі распавёў у эфіры @EuroradioLive пра ліст да кіраўніка ўраду Літоўскай Рэспублікі, які мае на мэце звярнуць увагу на практычную праблему, што спазнаюць беларусы ў жаданні выехаць у бок Еўрапейскага Звязу:
«Літаральна ўчора я даслаў ліст прэм’ер-міністру Літвы з просьбай звярнуць увагу на тое, што беларускія аўтамабілі не могуць зараз заязджаць на тэрыторыю Літвы, калі толькі ва ўладальніка аўтамабіля няма візы літоўскай ці дазволу на пражыванне ў Літве. Гэта такая вельмі дыскрымінацыйная практыка, якая фактычна адфільтроўвае многіх людзей, якія маюць візы іншых краін Шэнгена.
Чаму гэта важна зараз? Таму што мы бачым, якая зараз сітуацыя на беларуска-польскай мяжы, што на адзіным фактычна пераходзе, які звязвае Еўропу і Еўразію — Брэст-Тэрэспаль — зараз людзі стаяць суткамі літаральна дзеля таго, каб перасекчы гэтую мяжу. І гэта сітуацыя будзе толькі пагаршацца з надыходам летняга сезона, калі людзі больш пачынаюць падарожнічаць. І гэта тое самае месца, тая самая праблема, на якую варта было б звярнуць увагу»
Мабільнасць беларусаў – адзін з важных прыярытэтаў працы Валера Кавалеўскага яшчэ з часоў АПК, менавіта мабільнасць збліжае ці аддаляе беларусаў ад Еўропы – пэўны дыпламат:
«Гэта тое, на што я даўно звяртаў увагу яшчэ з часоў працы ў Кабінеце, што мабільнасць трэба забяспечваць, трэба паляпшаць гэтую сітуацыю. Гэта менавіта тая сфера, праз якую дыстанцыя паміж Беларуссю і Еўропай пастаянна павялічваецца. Менавіта таму, што беларусы могуць менш падарожнічаць у Еўропу, спакойна вяртацца ў Беларусь»
Валер Кавалеўскі распавёў, што копія ліста пайшла міністрам унутраных спраў Латвіі і Польшчы, а таксама Камісару па ўнутраных справах Еўрапейскага Звязу, ад каманды якога ўжо прыйшоў адказ – на праблему звернуць увагу, яе будуць вывучаць у пошуках магчымых шляхоў вырашэння.
Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Інтэрв'ю цалкам – на @EuroradioLive
7 months ago | [YT] | 0