Самы час спыніць рэпрэсіі? Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі ў традыцыйным эфіры на @EuroradioLive нагадаў, што крызіс у Беларусі пасля 2020 года доўжыцца ўжо болей, чым Вялікая Айчынная вайна, і гэта – яшчэ адна нагода для рэжыму спыняць рэпрэсіі і вызваляць людзей:
«Наш унутранапалітычны крызіс беларускі ад 2020 года – ён ужо даўно пераўзышоў Вялікую Айчынную вайну. То бок ужо ў прынцыпе прыйшоў час спыніць гэты пераслед, спыніць гэтае супрацьстаянне паміж дзяржавай і грамадствам, ну і вызваліць людзей.
Гэта будзе правільна, гэта будзе сапраўды адпавядаць нацыянальным інтарэсам Беларусі, гэта таксама павінна ўключаць у сябе і спыненне рэпрэсій, любых рэпрэсій: не толькі тых людзей, якія яшчэ на волі, але і тых людзей, якія ўжо выйшлі з турмаў, таму што ім жыццё ў Беларусі пасля вызвалення далёка не заўсёды проста магчымае, нават фізічна, псіхалагічна ці нават у плане выбудоўвання свайго нармальнага жыцця.
Таму нагодаў вызваляць людзей хапае кожны дзень: гэта можа быць і 25 сакавіка, і 9 траўня, і іншыя даты. Будзе Вялікдзень – гэта таксама такія моманты ў жыцці грамадства, у якія варта было б праяўляць гуманізм, ісці насустрач патрабаванням і чаканням грамадства»
Як змяняецца міжнародны кантэкст, як прэзідэнт ЗША глядзіць на Пуціна і Кітай, пра што варта задумацца Еўропе, і якім будзе месца для Беларусі ў новай геапалітычнай канфігурацыі – глядзіце інтэрв'ю Валера Кавалеўскага цалкам на @EuroradioLive
Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

8 months ago | [YT] | 2