Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Лукашэнка губляе кантроль над сістэмаю, якую пабудаваў сам? Гэтае пытанне Валер Кавалеўскі абмяркоўваў у аўтарскай праграме «Двубой» Віталя Цыганкова ў рэдакцыі ‪@belsat_news‬ разам з палітычным аналітыкам і медыя-экспертам Паўлюком Быкоўскім.

Паводле Кавалеўскага, Лукашэнка разумее, што ён, то бок і ягоная ўлада, нявечныя. Пры гэтым супярэчлівасць заяваў і дзеяў самога дыктатара, тэхнакратаў ва ўрадзе і сілавікоў адлюстроўвае канфлікт унутры сістэмы:

«Наколькі Лукашэнка застаецца дыктатарам менавіта па сваіх паўнамоцтвах, па той паслядоўнасці, як ён можа выконваць уласныя рашэнні, уласныя палітычныя ўстаноўкі? У мяне пачынаюць з'яўляцца сумневы на гэты конт, таму што не ўсё тое, што ён гаворыць, становіцца рэальнасцю. І гэта тычыцца і знешняй палітыкі, і абароннай палітыкі, і суверэнітэту, і грамадскай згоды.

Я бачу вельмі сур'ёзныя адхіленні ад гэтага курса, які ён задае. Той самы УНС, які ён сам прапанаваў і які зараз не адбываецца. Чаму многія з гэтых рэчаў, пра якія ён кажа, не адбываюцца на практыцы? Вызваленне людзей, спыненне рэпрэсіі. Ужо час было б спыніць гэтае супрацьстаянне, пераслед людзей. Але мне здаецца, штосьці адбываецца там у сярэдзіне рэжыму, што стварае зноў жа гэты канфлікт, які не дазваляе рэалізаваць гэтыя палітычныя ўстаноўкі Лукашэнкі»


Ці хоча Лукашэнка быць «магільшчыкам суверэнітэту» Беларусі? Чаму рэпрэсіі працягваюцца насуперак аб'ектыўным эканамічным фактарам і інтарэсам Беларусі і нават самога рэжыму? – глядзіце ў праграме «Двубой» на ‪@belsat_news‬

7 months ago | [YT] | 0