Гэта канал інтэрв'ю «Ток» @TOK_talk з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае.
Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

Это канал интервью «Ток» @TOK_talk с известными белорусами. Говорим об актуальном и вечном.
Подписывайся, чтобы знать своих!

У тэлеграме чытайце «Нашу Ніву»: t.me/nashaniva
Наконт супрацы пішыце на adv.nn.by@gmail.com


ТОК | TALK

«Начальнік следчага ўпраўлення палкоўнік [Канстанцін] Бычак з групай афіцэраў паехалі на тыдзень у В'етнам, выпісалі сабе камандзіроўку».

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч правёў чатыры месяцы ў адной камеры з былым добраахвотнікам палка Каліноўскага Васілём Верамейчыкам. У новым выпуску ТОКу Зянковіч падзяліўся падрабязнасцямі затрымання былога добраахвотніка ў В'етнаме: https://youtu.be/jjLZLTG1Tno?t=2968

3 weeks ago | [YT] | 73

ТОК | TALK

✏️ ЗАПІСВАЙЦЕСЯ НА БЯСПЛАТНЫЯ КУРСЫ Nation of Leaders:
🔸 «Радавод»: bit.ly/4ovnCLw
🔸 «Гендар з нуля»: bit.ly/4qtinh4
🔸 «Ад выгарання да рэсурсу»: bit.ly/3J5Hl5E
👉 Сайт і ўсе дасяжныя магчымасці Nation of Leaders: bit.ly/42VKED3

Далучыцца да курсаў «Нацыі лідараў» бясплатна можа кожны ахвотны. На занятках мінімум тэорыі — усё скіравана на практыку.

1 month ago | [YT] | 88

ТОК | TALK

У новым выпуску ТОК размаўляем з Ігарам Вараксам, кандыдатам фізіка-матэматычных навук, які больш за 20 гадоў прысвяціў Ліцэю БДУ і ў 2019–2021 гадах узначальваў яго: http://youtube.com/watch?v=SwwXF5loODI

Гаворым пра тое, як змяніўся Ліцэй пасля падзей 2020-га, кульмінацыяй якіх стала наданне яму імя Фелікса Дзяржынскага. Абмяркоўваем перавагі і недахопы беларускай сістэмы адукацыі, перапісванне падручнікаў, зрывы настаўнікаў, забарону на тэлефоны, прымус у выхаванні і сістэму кантролю ў школах, калі бацькоў не пускаюць нават на парог. Разважаем, як пераадолець крызіс гуманітарнай адукацыі і як вучыць дзяцей жыць у эпоху штучнага інтэлекту.

1 month ago | [YT] | 90

ТОК | TALK

Гераіня новага выпуску ТОК – вядомая гомельская журналістка і актывістка Ларыса Шчыракова, вызваленая і дэпартаваная з Беларусі разам з паўсотняй іншых вязняў у выніку перамоў Лукашэнкі са спецпрадстаўніком Трампа Джонам Коўлам: https://youtu.be/SFtyY81aOU4

У вялікім інтэрв’ю Ларыса распавядае пра жанчын у калоніі і іх быт, дзеліцца навінамі пра вядомых жанчын-палітвязняў, пра Калеснікаву, Золатаву, Чэкіну і іншых, распавядае пра сваю сям’ю і адносіны з сынам, які чакаў маці на волі. Кажа пра новы народны артыкул, харчовую прастытуцыю і гумар, які ратуе.

2 months ago | [YT] | 107

ТОК | TALK

У новым выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вынікі саміту ШАС у Кітаі, нападкі на Паўла Латушку і таямнічае знікненне яго былога паплечніка і экс-чыноўніка Анатоля Котава. Гаворым пра новаўвядзенні ў школе, якія ператвараюць яе ў турму, дэкрэтныя адпачынкі і выплаты маладым маці, а таксама саламяны крынж: https://youtu.be/LsOjiQ1t574

3 months ago | [YT] | 127

ТОК | TALK

У новым выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем званок Трампа Лукашэнку і магчымае вызваленне ўсіх палітвязняў, прыезд амерыканскага прэзідэнта ў Беларусь і перспектывы круглага стала з апазіцыяй. Тлумачым прычыны эканамічных праблем у Беларусі, а таксама гаворым пра адыёзнага начальніка бабруйскай калоніі, які атрымаў нямецкае грамадзянства: https://youtu.be/UQVHM_Dq6v4

3 months ago | [YT] | 109

ТОК | TALK

«Хацеў бы адзначыць, якую форму набрала Роўда. У розных варыянтах стала нашмат цікавей. Я не хачу сказаць, што было не цікава. Але цяпер яна дадала нейкай самавітасці і дазволіла сабе таксама выказваць сваю думку. І таму мне падаецца, што ёй належыць прагрэс [новага] сезона»

Вядучы шоу «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў у новым выпуску падкасту «Нешта будзе» абмяркоўваў з Аляксандрам Івуліным беларускіх зорак: bit.ly/nashaniva#/374672

3 months ago | [YT] | 330

ТОК | TALK

У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне беспілотніка ў цэнтры Мінска і сустрэчу амерыканскага музыкі Джэйсана Дэрула з прэм’ерам Турчыным і Віктарам Лукашэнкам. Гаворым пра Андрэя Стрыжака і здрады каханым. Абмяркоўваем дзікі выпадак з беларускім добраахвотнікам і робім высновы праз пяць гадоў пасля пачатку пратэстаў у Беларусі: https://youtu.be/XGCNyD7gRuc

4 months ago | [YT] | 128

ТОК | TALK

«Бог яшчэ не завяршыў праект «Ціханоўскі»: навуковец і былы палітвязень Сяргей Шэлег у ТОК: https://youtu.be/x8wKW2FiTQw

Сяргей Шэлег атрымаў жорсткі прысуд за данаты – 8 з паловай гадоў калоніі. Ён рыхтаваўся адсядзець увесь гэты тэрмін, калі пры канцы чэрвеня раптоўна яму, Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ 12 палітвязням вярнулі свабоду.

Шэлег – біёлаг і былы супрацоўнік прадстаўніцтваў буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній у Беларусі. У першай частцы гутаркі ТОК Шэлег распавядае, як падарожжы па Афрыцы дапамаглі яму спакойна вытрымаць зняволенне, кажа пра стаўленне крымінальнікаў да Бабарыкі, ацэньвае заявы Ціханоўскага і разважае пра жыццё. Другая частка – пра беларускія лекі і цэны, карупцыю ў медыцыне і кепскую рэпутацыю фармацэўтычных кампаній.

4 months ago (edited) | [YT] | 155

ТОК | TALK

Гісторыю з дзікпікамі кіраўніка «Байсол» выклікала актыўную дыскусію ў сацыяльных сетках. Сабралі меркаванні вядомых беларусаў: d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/372982

Меркаванне Насты Роўды, дырэктаркі «Нашай Нівы»:

Што я не магу асэнсаваць — гэта навошта. Якая рэакцыя чакаецца на няпрошаны дзікпік малазнаёмага чалавека, з якім у цябе нічога не было і не планавалася?

Натуральная рэакцыя жанчыны ў гэты момант — пажыццёвы бан з думкамі «маньячэла і вычварэнец». Хочаце скарыць сэрца жанчыны? Шліце кветкі, гэта ўсё яшчэ працуе, а не вось гэта вось усё.

Але абурае мяне ў гэтай сітуацыі найбольш безадказнасць. У цяперашнім свеце рэпутацыя — самая каштоўная валюта. Яе цяжка зарабіць і лёгка страціць. Інтэрнэт усё памятае. Ствараць самому на сябе кампрамат, не разумеючы магчымых наступстваў у выніку апублічвання, — вось гэта мяне злуе таксама. Падстаўляць арганізацыю, праваабаронцаў, дэмсілы агулам — ну як так? КДБ сядзіць і пацірае рукі.

Гэты дзікпік лёгка дараваць і вытлумачыць, калі яго шле чалавек, які прадстаўляе і падстаўляе толькі сам сябе. Але гэта не гэты выпадак. Вельмі і вельмі шкада. Чорная паласа ў дэмсіл.

***
Вольга Лойка, эканамічная аглядальніца:
Пакуль абмеркаванне ідзе альбо па шляху абясцэньвання пакуты пацярпелых (тым больш усе паўналетнія і не падпарадкаваныя) — маўляў, выдалі, калі не падабаецца. Другі шлях — патрабаванне неадкладнай рэфлексіі і рэакцыі фонду, дэмсіл і наогул усіх вакол. Звольніць, расстраляць, адмяніць, выпаліць калёным жалезам.

Пакуль для беларусаў па-за межамі краіны шлях пошуку праўды і справядлівасці праз СМІ здаецца больш простым і відавочным. Хаця, як піша «Наша Ніва», і ў большасці краін ЕС, і ў Беларусі за рассылку такіх фота прадугледжана адказнасць. Напрыклад, згодна з Крымінальным кодэксам Нідэрландаў адпраўка дзікпіка — сэксуальнае злачынства.

Так што выкарыстанне цывілізаваных інструментаў, накшталт заявы ў паліцыю, — цалкам працоўны варыянт. Яно і прафілактуе лепш, чым апублічванне. Першая ж спроба з вялікай верагоднасцю становіцца апошняй. І негатыўныя наступствы для безумоўна каштоўнай для Беларусі арганізацыі не надыходзяць. Адпрацаваў/заплаціў штраф/мінуў тэрапію — і трымаеш сябе ў руках ва ўсіх сэнсах.

А давайце ў Новую Беларусь не браць усе гэтыя дзікія кейсы з хатнім гвалтам, харасментам, прымусовай рассылкай дзіпікаў і заявамі пра тое, хто ў сям'і галоўны! Ёсць час адрэфлексаваць гэта, пазначыць непрымальнасць, правесці прафілактыку. Вельмі ж гэта нафталінавыя штукі. Так і хочацца сказаць: мы ў Еўропе XXI стагоддзі, і так ужо не носяць.

І гэта таксама нас будзе выгадна адрозніваць ад наскрозь фальшывых змагароў «традыцыйных каштоўнасцяў» з натоўпам пратэжэ, палюбоўніц, пазашлюбных дзяцей.

4 months ago (edited) | [YT] | 81