ТОК | TALK

Гісторыю з дзікпікамі кіраўніка «Байсол» выклікала актыўную дыскусію ў сацыяльных сетках. Сабралі меркаванні вядомых беларусаў: d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/372982

Меркаванне Насты Роўды, дырэктаркі «Нашай Нівы»:

Што я не магу асэнсаваць — гэта навошта. Якая рэакцыя чакаецца на няпрошаны дзікпік малазнаёмага чалавека, з якім у цябе нічога не было і не планавалася?

Натуральная рэакцыя жанчыны ў гэты момант — пажыццёвы бан з думкамі «маньячэла і вычварэнец». Хочаце скарыць сэрца жанчыны? Шліце кветкі, гэта ўсё яшчэ працуе, а не вось гэта вось усё.

Але абурае мяне ў гэтай сітуацыі найбольш безадказнасць. У цяперашнім свеце рэпутацыя — самая каштоўная валюта. Яе цяжка зарабіць і лёгка страціць. Інтэрнэт усё памятае. Ствараць самому на сябе кампрамат, не разумеючы магчымых наступстваў у выніку апублічвання, — вось гэта мяне злуе таксама. Падстаўляць арганізацыю, праваабаронцаў, дэмсілы агулам — ну як так? КДБ сядзіць і пацірае рукі.

Гэты дзікпік лёгка дараваць і вытлумачыць, калі яго шле чалавек, які прадстаўляе і падстаўляе толькі сам сябе. Але гэта не гэты выпадак. Вельмі і вельмі шкада. Чорная паласа ў дэмсіл.

***
Вольга Лойка, эканамічная аглядальніца:
Пакуль абмеркаванне ідзе альбо па шляху абясцэньвання пакуты пацярпелых (тым больш усе паўналетнія і не падпарадкаваныя) — маўляў, выдалі, калі не падабаецца. Другі шлях — патрабаванне неадкладнай рэфлексіі і рэакцыі фонду, дэмсіл і наогул усіх вакол. Звольніць, расстраляць, адмяніць, выпаліць калёным жалезам.

Пакуль для беларусаў па-за межамі краіны шлях пошуку праўды і справядлівасці праз СМІ здаецца больш простым і відавочным. Хаця, як піша «Наша Ніва», і ў большасці краін ЕС, і ў Беларусі за рассылку такіх фота прадугледжана адказнасць. Напрыклад, згодна з Крымінальным кодэксам Нідэрландаў адпраўка дзікпіка — сэксуальнае злачынства.

Так што выкарыстанне цывілізаваных інструментаў, накшталт заявы ў паліцыю, — цалкам працоўны варыянт. Яно і прафілактуе лепш, чым апублічванне. Першая ж спроба з вялікай верагоднасцю становіцца апошняй. І негатыўныя наступствы для безумоўна каштоўнай для Беларусі арганізацыі не надыходзяць. Адпрацаваў/заплаціў штраф/мінуў тэрапію — і трымаеш сябе ў руках ва ўсіх сэнсах.

А давайце ў Новую Беларусь не браць усе гэтыя дзікія кейсы з хатнім гвалтам, харасментам, прымусовай рассылкай дзіпікаў і заявамі пра тое, хто ў сям'і галоўны! Ёсць час адрэфлексаваць гэта, пазначыць непрымальнасць, правесці прафілактыку. Вельмі ж гэта нафталінавыя штукі. Так і хочацца сказаць: мы ў Еўропе XXI стагоддзі, і так ужо не носяць.

І гэта таксама нас будзе выгадна адрозніваць ад наскрозь фальшывых змагароў «традыцыйных каштоўнасцяў» з натоўпам пратэжэ, палюбоўніц, пазашлюбных дзяцей.

4 months ago (edited) | [YT] | 81