Цягам двух дзён у французскай сталіцы праходзіла трэцяя сустрэча Альянсу «За дэмакратычную Беларусь», арганізаваная Нацыянальнай асамблеяй Францыі і Офісам Святланы Ціханоўскай. Удзел у мерапрыемстве прынялі 14 нацыянальных парламентаў і міжнародных парламенцкіх арганізацыяў.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька падсумоўвае вынікі сустрэчы і распавядае пра Парыжскі мемарандум.
«Галоўны выніковы дакумент — гэта Парыжскі мемарандум. А самае цікавае ў ім — планы дзеянняў.
Першае: рэкамендацыя ўсім чальцам Альянсу падпісаць мемарандум пагаднення аб супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Другое: імплементацыя Люксембургскіх рашэнняў — тое, што датычыцца інтэграцыі беларусаў замежжа, а таксама тых, хто мае намер выехаць з краіны.
Трэцяе: палітвязні. Тут — «Кангрэс Хросных», які плануецца на пачатак наступнага года».
ПРАНАС

#альянс #беларусь #мемарандум #парыж #ціханоўская
6 days ago | [YT] | 116