Hrodna History | Гісторыя Гродна

Публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.

Падтрымайце наш канал, калі вам падабаецца яго кантэнт: www.buymeacoffee.com/hrodna1127


Hrodna History | Гісторыя Гродна

Сябры, на нашым канале даступна ўкладка спонсарства. Таму, кожны жадаючы падтрымаць наш праект, можа гэта зрабіць наўпрост зараз!

Для нашых спонсараў ужо дасяжна першае відэа з новага праекта HARADZIENKI, у якім мы будзем распавядаць пра жанчын, лёс якіх быў звязаны з нашым горадам.

youtube.com/channel/UCuD1iVIeUWxSjoPSED95a6w/join

7 months ago (edited) | [YT] | 5

Hrodna History | Гісторыя Гродна

✍️ "Прекрасной Басе... Груня. 6 VIII 1925" - такі надпіс на адваротным баку гэтага фота.

Вось такое фота з Гродна нядаўна папоўніла нашую калекцыю. Хто была тая Бася? А хто такі або такая Груня? Што з імі здарылася, як склаліся іх лёсы? Нічога невядома. А на фота праз 99 гадоў на нас глядзіць маладая і поўная надзей на будучыню дзяўчына.


Фота вельмі мілае і мастацкае. За спінай дзяўчыны бачны левы бераг Нёмана і францішканскі касцёл. Відаць, яна сядзіць на камяні на высокім беразе недзе ў ваколіцах Каложы. Надрукавалі здымак на адмысловай фотапаперы, каб адразу атрымалася паштоўка.

Больш старых фота - у нашым Telegram: t.me/thehrodna1127

9 months ago | [YT] | 24

Hrodna History | Гісторыя Гродна

Так павінен быў выглядаць Гродзенскі абласны драматычны тэатр


Яго планавалі пабудаваць у 1960-я гады на вуліцы Ажэшкі насупраць гарадскога парка, за помнікам пісьменніцы. Дзеля будаўніцтва планавалі “схаваць” Гараднічанку — засыпаць яе грунтам. У газеце таго часу пісалі — “Як кажуць, гульня каштуе свеч”. Планавалася, што тэатр будзе разлічаны на 800 месцаў. У ім павінна было быць фае, сцэна, памяшканні для актораў.


У выніку, ад гэтага праекта адмовіліся. А абласны драматычны тэатр пабудавалі у 1980-х гадах ў іншай кропцы горада — на месцы зруйнавана манастыра бернардынак на вуліцы Маставой. Некаторыя лічаць, што будынак тэатра — вяршыня савецкага мадэрнізму ў Гродне.

Больш у нашым Telegram-канале: t.me/hrodna1127

1 year ago | [YT] | 12

Hrodna History | Гісторыя Гродна

Ці паглядзелі вы нашае новае відэа?

Падзяліцеся сваім уражаннем у каментарах, а калі яшчэ не глядзелі, то самы час: https://www.youtube.com/watch?v=IP11I...

1 year ago | [YT] | 13

Hrodna History | Гісторыя Гродна

Вы ўжо паглядзелі нашае новае відэа?

Калі не, то выхадныя самы час вылучыць некалькі хвілін, каб даведацца новыя цікавосткі з гісторыі Гродна: https://www.youtube.com/watch?v=QXLfJ...

1 year ago | [YT] | 13