ALENA NICOLE | Русскоязычный Риелтор в Орландо

Са Святам Перамогі!

Сёння мы ўшаноўваем 80 гадоў з Дня Вялікай Перамогі — даты, што стала сімвалам незламнасці і мужнасці.
Беларусь панесла велізарныя страты: Хатынь, Брэсцкая крэпасць, Чырвоны Бераг — жудасныя сведчанні генацыду беларускага народа.

9 мая — гэта не проста пра парады. Гэта перадусім Памяць. Памяць пра мільёны загінулых, спаленых вёсак, закатаваных дзяцей.
Гэта боль, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, і падзяка тым, хто ахвяраваў сабой дзеля нашага жыцця.

Мы памятаем. Мы ганарымся. Мы не забудзем.

З павагай,
Алёна Ніколь

7 months ago (edited) | [YT] | 39